«ДВОРЪ ЖЬ КНЯЖЬ РАЗГРАБИША…»: АБАВЯЗКІ ЎЛАДАРА ПЕРАД ГРАМАДСТВАМ І ЯГО АДКАЗНАСЦЬ ЗА ІХ ПАРУШЭННЕ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ СТАРАЖЫТНАЙ РУСІ І СКАНДЫНАВІІ).

on

«ДВОРЪ ЖЬ КНЯЖЬ РАЗГРАБИША…»: АБАВЯЗКІ ЎЛАДАРА ПЕРАД ГРАМАДСТВАМ І ЯГО АДКАЗНАСЦЬ ЗА ІХ ПАРУШЭННЕ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ СТАРАЖЫТНАЙ РУСІ І СКАНДЫНАВІІ).

«ДВОРЪ ЖЬ КНЯЖЬ РАЗГРАБИША…»: ОБОВ’ЯЗКИ ПРАВИТЕЛЯ ПЕРЕД СУСПІЛЬСТВОМ І ЙОГО ВІДПОВІДАЛЬНІСТЬ ЗА ЇХ ПОРУШЕННЯ (ЗА МАТЕРІАЛАМИ КИЇВСЬКОЇ РУСІ ТА СКАНДИНАВІЇ).

DUTIES OF THE RULER TO THE SOCIETY AND RESPONSIBILITY FOR VIOLATING THEM (BASED ON THE ANCIENT RUS AND SCANDINAVIA).


АвторЮрый КЕЖА, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Рэспубліка Беларусь).

Стаття опублікована в ЗАПИСКИ ЛЬВІВСЬКОГО МЕДІЄВІСТИЧНОГО КЛУБУ. ВИПУСК №2.


У артыкуле на аснове супастаўлення ўсходнеславянскіх і скандынаўскіх наратыўных крыніц разглядаюцца грамадскія ўяўленні аб ролі, месцы і функцыях уладара. Аналізуюцца паўнамоцтвы князя як вярхоўнага прадстаўніка зямлі, гаранта грамадскай стабільнасці і знешняй бяспекі. Робіцца выснова аб аксіялагічным значэнні захаванасці і функцыянавання прававых нормаў, а таксама грамадскай адказнасці ўладара за іх парушэнне.

Ключавыя словы: Старажытная Русь, Скандынавія эпохі вікінгаў, княжацкая улада, сакралізацыя улады, веча.


Асноўная мэта артыкула палягае ў высвятленні функцый раннесярэднявечнага ўладара, як вярхоўнага прадстаўніка грамадства, захаванасці і выкананні ім агульных прававых нормаў, правіл паводзін, і ў сувязі з гэтым грамадскай адказнасці за іх парушэнне.

У аснове архаічнага права традыцыйнага (племяннога) грамадства, якое захавалася як ў пісьмовых помніках заканадаўства, так і ў агульных нормах паводзін, палягаў народны, агульны звычай. Асаблівасцю гэтага звычая была традыцыйнасць і нязменнасць. Да нормаў звычая адносіліся як да непарушанай, сакральнай сутнасці, якая карысталася тым большым аўтарытэтам, чым старажытнейшым яна ўяўлялась. Безумоўна, сам звычай з цягам часу трансфармаваўся і падлягаўся змянененям, але агульны архетып, вакол якога канцэнтраваліся агульныя прававыя палажэнні, заставаўся нязменным [6, с. 247]. Гэты архетып палягаў ва ўніверсальнасці права, яго абавязковасці для ўсіх членаў традыцыйнага соцыуму.

peter_nicolai_arbo-olav_tryggvason1_0

Нормы функцыянавання асноўных прававых палажэнняў і ўяўленні аб іх у Старажытнай Русі (Х–ХІІ стст.), а таксама роля князя ў гэтым працэсе, як вярхоўнага ўладара і кіраўніка грамадства, маюць шматлікія паралелі ў стадыяльна падобных варварскіх грамадствах раннесярэднявечнай Еўропы. Аналізуючы сацыяльную структуру і інстытут вярхоўнай улады старажытнарускіх (у тым ліку і беларускіх) зямель Х–ХІІ стст., найбольш апраўданым з метадалагічных пазіцый будзе параўнанне этнічных груп, якія ў геаграфічным, сацыяльным і палітычным плане адносяцца да аднаго культурнага кола.

У дадзеным даследаванні аўтар параўноўвае ролю ўладара ў сістэме функцыянавання прававых палажэнняў і норм ў Старажытнай Русі Х–ХІІ стст. і Скандынавіі эпохі вікінгаў (ІХ–ХІ стст.). У гэтай сувязі гісторыка – параўнальны метад дазваляе «выявіць з аднаго боку агульныя заканамернасці функцыянавання архаічных прававых палажэнняў, з другога боку папоўніць фактычны матэрыял па гісторыі пэўнай супольнасці за кошт новых інтэрпрэтацый звестак, а ў іншых выпадках кампенсаваць іх адсутнасць» [4, с. 4]. Параўнанне ўсходнеславянскага грамадства перыяду станаўлення і першых стагоддзяў развіцця дзяржаўнасці з тыпалагічна падобным грамадствам скандынаваў, якія знаходзіліся на адной, ці блізкай стадыі развіцця, аўтар лічыць апраўданым з пункту гледжання тоеснасці і заканамернасці базавых сацыяльных інстытутаў і сістэме агульных грамадскіх уяўленняў славян і скандынаваў.

Аналіз ролі і фунцый конунга ў скандынаўскіх краінах ІХ–ХІ стст. абумоўлены тым, што гэты рэгіѐн, як тэрыторыя Усходняй Еўропы, на працягу ранняга сярэднявечча, у адрозненні ад Заходняй і Цантральнай Еўропы, захаваў базавыя інстытуты, нормы і сацыяльныя адносіны радавога ладу.

У Скандынавіі, якая ў адрозненні ад заходніх краін Еўропы, не зведала вялікага ўплыву рымскай цывілізацыі, архаічныя элементы сацыяльнай структуры і сацыяльных адносін, доўгі час працягвалі захоўвацца ў фактычна нязменным выгладзе, што зноў збліжае агульны характар развіцця скандынаўскага грамадства эпохі вікінгаў з усходнеславянскімі землямі Х–ХІІ стст., дзе рымскі ўплыў таксама не адлюстраваўся.

Такім чынам, «безсінтэзны» характар развіцця грамадстваў усходніх славаян і скандынаваў у раннім сярэднявеччы абумовіў захаванасць архаічных (родапляменных) базавых інстытутаў соцыуму, што і дазваляе разглядаць развіццѐ гэтых тэрыторый у сінхрастадыяльным кантэксце.

Даследуючы сацыяльны інстытут вярхоўнай улады ў сістэме існавання архаічнага права, норм і санкцыі яго выкарыстання, асабліва дзейсным з’яўляецца выкарыстанне метадаў сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Дадзены падыход характарызуецца даследаваннем грамадства мінулага з пункту гледжання тыпу, спосабаў, форм мыслення і свядомасці, якія былі характэрны для людзей эпохі, якую даследуе гісторык. Асаблівая заслуга ў выкарыстанні дадзенага падыходу належыць знакамітаму гісторыку-медыевісту Аарону Гурэвічу. У працах гісторык на сярэднявечных скандынаўскіх матэрыялах прааналізаваў сістэму функцыянавання сацыяльных каштоўнясцяў у адносінах паміж сацыяльнымі групамі і асобнымі індывідамі скандынаўскага грамадства ІХ–ХІІІ стст. Асноўныя палажэнні, распрацаваныя А. Гурэвічам адносна ўспрыняцця і асэнсавання нормаў права і яго выкарыстання ў грамадскім жыцці, сѐння актыўна развіваюцца і дапаўняюцца яго шматлікімі паслядоўнікамі.

Такім чынам, у якасці асноўнага метадалагічнага падмурку даследавання аўтарам былі абраны гісторыка-параўнальны і гісторыка-антрапалагічны (сацыякультурны) метады, што адлюстроўвае асноўныя напрамкі і тэндэнцыі сучаснай гістарыяграфіі [4, с. 5].

Уладар – неабходны прадстаўнік зямлі. Галоўную ролю ў сацыяльнай структуры і жыцці любога сэрэднявечнага грамадства адыгрывала постаць уладара. Уладар (кароль, конунг, князь) паводле калектыўных грамадскіх уяўленняў з’яўляўся абаронцай насельніцтва ад знешняй пагрозы і захоўнікам унутранага парадку. Акрамя гэтага, уладар з’яўляўся надаўцам урадлівасці і плоднасці, агульнага дабрабыту. У яго адсутнасці гэтыя пазітыўныя для грамадства з’явы цалкам знікалі. На падставе старажытнарускага матэрыялу варта прыгадаць абурэнне наўгародскага летапісца з нагоды адсутнасці пэўны час у горадзе князя ў 6649 (1141) г.:

«новгородци не стерпече без князя седети бо жито к ним не идяше ни откуда же» [21, с. 214].

Так, без фігуры ўладара нармальнае функцыянавання соцыўму і яго патэнцыйнае развіццѐ было немагчыма.

Вельмі важным у старажытнарускім грамадстве было ўяўленне пра тое, што пасада князя, як вярхоўнага ўладара, з’яўлялася фактычна незаменнай. Напрыклад, без князя, як кіраўніка вайсковай арганізацыі ў бітве, яго войска было асуджана на паразу. Паказальным у гэтым выпадку з’яўляецца паведамленне аб паразе войска Ізяслава Мсціславіча ў бітве з Юрыем Далгарукім за Кіеў у 6659 (1151) г., дзе летапісец тлумачыць асноўную прычыну ваеннай няўдачы тым, што:

«Боярина [ваяводу Шварна, які кіраваў войскам у адсутнасці князя – Ю. К.] не вси слушають» [21, с. 294].

Згодна з аналізам летапісных паведамленняў, без асобы князя, як асноўнага і галоўнага элемента сацыяльнай структуры, у зямлі наступаў перыяд смутку і хаосу. Пэўныя рэшткі архаічных прававых уяўленняў, дзе адсутнасць уладара магла прывесці да анархіі і ўсеагульнай варажнечы, адлюстравалася ў летапісным «Сказанні аб запрашэнні варагаў». Пад 6370 (862) г. у летпісе змешчана знакамітае паведамленне пра выгнанне славянскімі і фінскімі плямѐнамі варагаў:

«Изгнаша Варяги за море и не даша имъ дани и почаша сами в собе володети и не бе в нихъ правды и въста родъ на родъ и быша в них усобице и воевати почаша сами на ся» [22, с. 14].

На конт гэтага паведамлення слушную думку выказвае Уладзімір Пятрухін: «Матыў «нястачы» [адсутнасці парадку] і папаўненне гэтай нястачы – адзін з універсальных этыялагічных матываў фальклору, якія перайшлі ў раннегістарычную традыцыю» [20, с. 155]. Так, адсутнасць улады і князя фатальным чынам паўплываюць на развіццѐ грамадства. Для ўпарадкавання прасторы і ліквідацыі хаоса патрэбен уладар, які б з’яўляўся падтрымальнікам унутранай стабільнасці. У выніку, у свядомасці летапісца фарміруецца канструкцыя «Сказання» (з апорай на ранейшыя фальклорныя і кніжныя сюжэты), згодна з якой адсутнасць улады прывяла да сварак і войн паміж асобнымі родамі і плямѐнамі. Спыніць сваркі і нанова арганізаваць звычайны ход падзей (упарадкаваць прастору) можа толькі прышлы князь Рурык з братамі, якія і былі прызваны паўночным аб’яднаннем плямѐнаў з-за мора.

RadzivillChronicleFol9rDetail

Варта адзначыць, што адной з асноўных дзейнасцей князѐў з’яўляецца стварэнне ўпарадкаванай прасторы – гарадоў. Ужо сама этымалогія ўсходнеславянскай назвы «горад» гаворыць аб арганізацыі «сваѐй», чалавечай прасторы, якая супрацьстаіць свету прыроды і хаоса [10, с. 496]. Старажытнарускія летапісы фіксуюць заснаванне князямі гарадоў пачынаючы з ІХ ст. У гэтай сувязі відавочна атаясамленне першага рускага конунга Рурыка з культурным героем і заснавальнікам арганізаванай грамадскай супольнасці. Паводле летапісу, Рурык у 862 г. засноўвае Ноўгарад [23, с. 9]. На беларускіх землях заснаванне Турава вусная фальклорная і летапісная традыцыя звязвае з дзейнасцю князя Туры [5, с. 291], які разам з Рагвалодам прыйшоў з–за мора, а заснаванне Барысава полацкім князем Барысам Усяславічам [29, с. 157].

Паведамляючы пра першых князѐў, як арганізатараў культурнай прасторы (космасу), аддзеленай ад свету прыроды, летапісец мадэлюе агульныя ўяўленні пра залаты век, дзе мінулае ідэалізуецца. Як адзначае А. Гурэвіч: «Продкі былі лепш за сваіх нашчадкаў, так як мінулае зачна лепей цяперашняга. Такая адзнака гісторыі характэрна для міфалагічнай свядомасці, якая бачыла ў цяперашнім часе водбліск «першапачатковага» часу, часу багоў і культурных героеў, заснавальнікаў дзяржаў і стваральнікаў норм і звычаяў» [7, с. 86].

Такім чынам, на аснове галоўных функцый князя, такіх як: арганізацыя ўпарадкаванай сацыяльнай прасторы, забеспячэнне міру і спакою ў грамадстве, надання агульнага дабрабыту, абарона тэрыторыі ад знешняй пагрозы, – на працягу стагоддзяў складваліся асноўныя рысы сакралізацыі вярхоўнага ўладара, шчыльна звязаныя з яго асаблівасцю, вылучанасцю і адасобленасцю ад асноўнай часткі грамадства.

Асабліва яскрава сакралізацыя асобы ўладара бачна па пісьмовых матэрыялах сярэднявечнай Скандынавіі. Згодна з «Песняй аб Рызе», вярхоўны ўладар (конунг) атрымоўваў не толькі сваю ўладу ад аднаго з вышэйшых багоў язычніцкага пантэона, але і паходзіў непасрэдна ад бога і быў ім надзелены пэўнымі звышнатуральнымі ўласцівасцямі і ўменнямі [19]. Такім чынам, аналізуючы дадзены твор, які сфарміраваўся ў зборы міфічных песен «Старэйшай Эды» на мяжы Х і ХІ стст., але ў большасці выпадкаў складзеных яшчэ да сярэдзіны VIII ст., конунг эпохі вікінгаў – зямное ўвасабленне вышэйшых сіл.

Пры пераносе скандынаўскіх ўяўленняў на беларускія землі, паказальнай з’яўляецца скандынаўская этымалогія імѐнаў першага вядомага полацкага князя Рагвалода (Ragnvaldr) і яго дачкі Рагнеды (Ragnhildr). Як элемент імя аснова «ragin», у старажытнаскандынаўскай мове адзначае паняцце «боскай сілы», у сваю чаргу слова «valdr» звязана з паняццем «уладар». Імя Рагнеды ўзыходзіць да скандынаўскага імя Ragnhildr – «бітва багоў» [27, с. 74]. Як бачна этымалогія імѐнаў Рагвалода і Рагнеды кажа аб тым, што носьбітамі гэтых імѐнаў маглі быць толькі прадстаўнікі знатнага і магутнага роду, улада якога бяспрэчна атаясамлівалася з вышэйшымі сіламі.

Адказнасць за дабрабыт краіны. Паказальна, што з’яўляючыся носьбітам ўлады і разам з ѐй валодаючы наборам пэўных харызматычных якасцей, уладар – гэта перш за ўсѐ носьбіт удачы, лѐсу таго грамадства і насельніцтва на якое распаўсюджваецца яго ўлада.

З аднаго боку уладар (князь, ярл ці конунг), з’яўляўся абранікам вышэйшых сіл і карыстаўся аўтарытэтам і павагай усяго падуладнага насельніцтва. Але такое становішча было стабільным да таго толькі моманту, пакуль уладару спрыялі поспех і удача, а ў грамадстве захоўваўся мір і дабрабыт. Як толькі «ўдача» адыходзіла ад правадыра, яго легітымнасць у вачах насельніцтва падала. «Няўдачы і паразы ўладара ўспрымаліся як знак таго, што вышэйшыя сілы звярнулі свой позірк на на іншы род і іншую асобу» [18, с. 150].

Варта звярнуць увагу на летапісны паход наўгародскага князя Уладзіміра (980–1015) на Полацк (980 г.). Дзеянні і паводзіны Уладзіміра пад час узяцця і рабавання горада, паводле язычніцкіх уяўленняў разглядаліся як абсалютна прымальныя і годныя князя. Па старажытных меркаваннях, той, хто забіў князя, з’яўляўся законным спадкаемцам яго ўлады і прызнаваўся грамадствам, як законны ўладар. Таксама варта прыгадаць укняжэнне Алега (882–912) з малалетнім Ігарам (912–945) у Кіеве ў 882 (6390) г. [21, с. 23]. Паход князя Алега на Кіеў і забойства князѐў Аскольда і Дзіра, разглядаецца як законнае заняцце княжацкай пасады, бо самім забойствам Алег даказаў мясцоваму насельніцтву, што ѐн, у адрозенні ад ранейшых уладароў, вылучаецца як годны князь не толькі па праву паходжання, але і па праву карыстання прыхільнасцю вышэйшых сіл.

ea188700d615663cbfddf767110bcb7d
Князь Олег

Знакам прыхільнасці вышэйшых сіл з’яўляецца мір і спакой у грамадстве, а таксама яго дабрабыт. У скандынаўскіх сагах і скальдычных вершах конунга называюць «тым, які прыносіць ураджай», «тым, які прыносіць шчасце». У «Сазе аб Інглінгах» (ХІІІ стст.) аб адным са старажытных конунгаў свеяў гаворыцца: «Ньѐрд даруе людзям ураджайныя гады і багацце» [12]. У дадзеным выпадку асоба ўладара аб’ядноўвае ў сябе якасці конунга, які з’яўляецца ўлюблѐнцам багоў, носьбітам удачы і бога ўрадлівасці [28, с. 532]. Такім чынам конунг надае людзям ежу і размяркоўвае жыццѐвыя выгоды. У «Сазе аб Хальфдане Чорным» (ХІІІ стст.) гаворыцца, што Хальфдан сын Гудрода, конунг Агдзіра «выконваў законы, пры ім былі ўраджайныя гады, і людзі яго вельмі любілі» [15]. Пасля смерці конунга, жыхары кожнай вобласці патрабавалі, каб яго цела аддалі менавіта ім, паколькі цела ўдачлівага конунга прыносіла поспех. У рэшце рэшт, цела Хальвдана падзялілі на чатыры часткі і пахавалі ў курганах у розных раѐнах Нарвегіі [15].

«Сага аб Інглінгах» распавядае пра конунга, які быў прынесены ў ахвяру багам дзеля працвітання і дабрабыту народа. Калі з-за страшэннага неўраджаю на зямлі свееў наступіў голад і звычайныя ахвярапрынашэнні не дапамагалі, прадстаўнікі паспольства прапанавалі прынесці ў ахвяру конунга Дальмальдзі, што і было зроблена [12]. Так, паводле матэрыялаў саг, вынікае, што скандынаўскі конунг поўнасцю залежыў ад уласнага лѐсу і лѐсу ўсяго грамадства. Прывіліяванае, сакральнае палажэнне і статус конунга не адмяняў яго непасрэднай адказнасці перад насельніцтвам за мір і ўраджай.

Паводле звестак старажытнарускіх летапісаў, падобныя ўяўленні існавалі і ва ўсходніх славян. Пра абавязак князя з’яўляцца гарантам ураджаю і ўрадлівасці, яскрава сведчаць падзеі 6579 (1071) г. у Ноўгарадзе. У гэты год у горадзе з’явіўся волхв які «хулил веру христианскую» і заклікаў забіць епіскапа Феадора. Падтрымліваючы веру ў старых багоў, вяшчун сцвярджаў, што пешшу пераходзіць раку Волхаў. Просты люд спачувальна ставіўся да слоў вешчуна. Наўгародскі князь Глеб Святаславіч, абараняючы жыццѐ епіскапа, забіў валхва і падавіў паўстанне [21, с. 123–124].

У дадзеным паданні князь Глеб і епіскап Феадор для Ноўгарада – людзі адказныя за тое, што адбываецца. Народныя хваляванні пад кіраўніцтвам валхва (ці валхвоў) – гэта наступствы неўраджаю, які адбыўся ў Ноўгарадзе. У гэтым выпадку князь і епіскап супрацьстаяць усяму гораду, так як павінны мець адказнасць за наступствы недароду. Асноўны канфлікт тут палягае ў абавязках князя, як сакральнага медыятара, забяспечыць грамадству добразычлівасць вышэйшых сіл. Валхва ў Ноўгарадзе забівае менавіта князь Глеб, устараняючы яго, як канкурэнта епіскапу і сабе, у ролі рэгулятара адносін паміж грамадой і вышэйшымі сіламі. Гэтым ѐн паказвае сваю падтрымку епікапа і прымае на сябе ўсе наступствы ў выпадку неўстаранення прычын, якія выклікалі хваляванне.

Забіўшы валхва, князь Глеб пераклаў адказнасць за ўраджай з валхва на сябе, з чым у далейшым ѐн не справіўся, і быў выгнаны наўгародцамі (1077 г.). Выгнанне Глеба на думку Ігара Фраянава гэта: «знак, які гаворыць аб «надзвычайнасці абстаноўкі», якая прымусіла правіцеля пакінуць горад. Мабыць, жыццѐ князя знаходзілася пад пагрозай, якая ідзе ад наўгародцаў, якія абвінавачваюць яго ў няшчасцях (недарод пладоў зямных), якія напаткалі Наўгародскую зямлю [32, с. 121].

Пэўныя паралелі падобнага сюжэта можна знайсці ў наўгародскіх падзеях 1227–1230 гг., звязаных з народнымі хваляваннямі. Гэтыя хваляванні былі таксама выкліканы татальным неўраджаем і голадам у Наўгародскай зямлі. Напаткаўшыя горад беды з’яўляліся прамым выклікам незадаволенасці князем Міхаілам Усеваладавічам і, як следства, воплескам язычніцкіх уяўленняў, распаўсюджваемых вешчунамі. Каб вярнуць дабрабыт грамадства, наўгародцы выкарысталі свой традыцыйны сродак – замену князя [17, с. 115].

Калі параўноўваць наўгародскія падзеі 70–х гг. ХІ ст. і 20–х гг. ХІІІ ст. са звесткамі скандынаўскіх саг, то відавочна прасочваецца супадзенне асноўных функцый уладароўадказнасць за дабрабыт і ураджай. Безумоўна, у адрозненні ад падзей апісаных у сагах, наўгародскія падзеі адбываліся ў хрысціянскія часы і не суправаджаліся фізічным знішчэннем, ці ахвярапрынашэннем князѐў, але архетыпічныя рэлікты асноўных абавязкаў і адказнасці ўладара перад грамадствам былі захаваны.

03_2_9
Віче в Новгороді

Пэўная містычнасць князя адлюстроўваецца ў тым, з якім страхам насельніцтва ўспрымала перыяды бяскняжжа ў сваіх землях, аб чым узгадвалася вышэй. Гэтымі рысамі, а менавіта сваѐй сувяззю і пасрэдніцтвам з вышэйшымі сіламі і, як следства, адказнасцю за спакойнае і ўрадлівае жыццѐ, старажытнарускі князь нагадвае скандынаўскага конунга, на якога таксама палягала адказнасць за прыродныя катаклізмы, ураджайныя гады, а таксама агульны лѐс краіны. Дадзеныя функцыі зняходзіліся па-за ўладай простых смяротных, і таму адказваў за іх выключна ўладар. Як адзначае Сяргей Токараў, з конунгамі і наогул, з усімі правадырамі радавога ладу, старажытнарускіх князѐў аб’ядноўвае выкананне святарскіх функцый у язычніцкіх культах да прыняцця хрысціянства [30, с. 145]. Так «Аповесць аб мінулых часах» сведчыць пра кіраванне абрадам ахвярапрынашэння князем Уладзімірам у 983 г. [22, с. 59]. Язычніцкую рэформу ў Кіеве 980 г. таксама праводзіў сам Уладзімір:

«И нача княжити Володимеръ въ Киеве единъ. И постави кумиры на холму вне двора теремного… И жраху имъ, нарицающе я богы» [22, с. 57].

Так, князь з’яўляючыся медыятарам паміж насельніцтвам і багамі, бярэ на сябе вялікую адказнасць за агульны дабрабыт тэрыторыі і насельніцтва, на якое распаўсюджваецца яго ўлада. Працвітанне краіны, мір і спакой ў грамадстве залежаць толькі ад уладара, ад наяўнасці ў яго ўдачы і поспеху.

З гэтай нагоды варта звярнуць увагу на разважанні старажытнарускага летапісца аб «добрых князях», пры якіх дзяржава квітнее, і «дрэнных князях», пад час кіравання якіх, Бог насылае на краіну бедствы і няшчасці. У гэтым сэнсе аўтар «Аповесці аб мінулых часах» разважае наступным чынам:

«Аще бо кая земля управить перед Богомъ, постовляеть цесаря и князя праведна, любяща судъ и правду, и властителя устраяеть и судью правящего судъ. Аще бо князи правдиви бывают на земли, то много отдаються согрешения, аще ли зли и лукави бывают, то болшее зло наводит Бог на землю ту, понеже глава есть земли» [22, с. 102].

Сакральнасць княжацкай пасады. Пасада князя, як галоўнага прадстаўніка зямлі, пры ўсѐй адказнасці перад грамадствам за яго дабрабыт, мела звышнатуральную сутнасць. Пра «сакральнасць» уладара незалежна ад яго асабістых якасцяў сведчаць эпізоды са старажытнарускай і нарвежскай гісторыі. Згодна з паведамленнем старажытнарускіх летапісаў пад 1146 г. узгадана ўкняжэнне ў Кіеве князя Ігара Ольгавіча пасля смерці яго брата Усевалада. Па завяшчанні брата Ігар уступіў на вялікакняжацкі прастол, дзе яму прасягнулі жыхары Кіева. Але неўзабаве пачалася незадаволенасць новым князем з-за нежадання ім змясціць старых цівуноў Усевалада [21, с. 224]. Кіеўляне таемна прапанавалі кіеўскі пасад пераяслаўскаму князю Ізяславу Мсціславічу. Ігар быў пазбаўлены княжэння, пасаджаны ў поруб, потым заключаны ў манастыр. Праз год, у 1147 г., падчас чарговага народнага хвалявання, ѐн быў зверскі забіты натоўпам [21, с. 226].

Пра прычыны пазбаўлення Ігара жыцця існуюць розныя меркаванні. На думку акадземіка Барыса Рыбакова, забойства Ігара было звязана з асцярогамі за сваю ўладу Ізяслава Мсціславіча, то бок даследчык у якасці асноўнай вылучае палітычную прычыну [25, с. 115]. У сваю чаргу І. Фраянаў выказвае дасціпную думку, што забойства Ігара адбылося не на палітычнай і не столькі на сацыяльнай глебе. Забойства князя на думку гісторыка насіла хутчэй магічны характар, які адпавядае язычніцкай свядомасці. «Забойства Ігара мела магічны знак перасячэння якіх бы там ні было спроб Ольгавічаў сесці на кіеўскім стале» [32, с. 245]. Пры ўсѐй слушнасці падобных меркаванняў можна таксама вылучыць у якасці галоўнай менавіта сацыяльную прычыну – незадаволенасць насельніцтва княжацкімі цівунамі і, магчыма, кіраваннем Ігара, што паслужыла прычынай для пазбаўлення яго ўлады і запрашэння на пасад Ізяслава Мсціславіча ў 1146 г. Праз год непрыязнь да ўсяго роду Святаславічаў трагічна адлюстравалася на асобе Ігара, як прадстаўніка гэтага роду.

IgortheOld

Разглядаючы феномен сакральнасці княжацкай улады, цікава, што амаль адразу пасля жудаснага забойства, людзі:

«приходяще взимахоу от крови его [Ігара – Ю. К.] и от прикрова соущаго на немъ, на теле его на спасение себе, и на исцеление…» [21, с. 245].

Такім чынам, пасля забойства князя, некаторыя жыхары Кіева, дакранаючыся да княжацкага адзення і збіраючы кроў нябожчыка князя, сваімі дзеяннямі абвяшчаюць і легітымізуюць яго сакральную святасць, прычым дапушчальна меркаваць, што гэта рабілі менавіта тыя, хто забіваў Ігара. Такім чынам, упэўненасць ў сакральнай прыродзе ўлады князя (незалежна ад яго асабістых якасцей), язычніцкай па свайму асноўнаму зместу, захоўваецца ў свядомасці людзей праз паўтара стагоддзя пасля прыняцця хрысціянства. Тыпалагічна падобныя апісанні вылячэння людзей пры дакрананні да цела караля захаваліся ў англійскіх і французскіх крыніцах [1].

Падобныя сюжэты фігуруюць у ісланскіх сагах, дзе дзякуючы крыві памерлага ўладара адбываецца вылячэнне людзей. У «Сазе аб Олафе Святым» (XIII стст.) распавядаецца, што кроў гэтага караля пасля яго забойства вылічыла чалавека ад слепаты [13]. У «Сазе аб Ньяле» (ХІІІ стст.) змешчана інфармацыя, што кроў Олафа Святога трапіла на зламаную руку хлопчыка і рука адразу зраслася [26].

Аналізуючы выпадак з Ігарам Ольгавічам, кідаецца ў вочы першапачатковая агульная прыхільнасць да яго кіеўлян: «и съзва [князь Усевалад – Ю. К.] Кияне вси. Они же вси целоваша к немоу крестъ [Ігару Ольгавічу – Ю. К.] рекоуче ты намъ князь и яша по нь льстью. Заоутрии день еха Игорь Вышегородоу и целоваше к немоу хрестъ Вышегородьце» [21, с. 222–223]. У выніку, паўнавартаснае княжэнне Ігара ў Кіеве доўжылася ўсяго два тыдні (з 1 па 13 жніўня 1146 г.), пасля чаго ѐн быў пазбаўлены ўлады [21, с. 223–226]. Цікава, што ў дадзеным выпадку прасочваюцца падобныя адносіны да ўладара ў скандынаўскім грамадстве эпохі вікінгаў.

Паводле аналізу матэрыялаў саг, бонды (свабодныя людзі, паўнавартасныя грамадзяне) не толькі абіралі каралей, але і пазбаўлялі іх улады. У Швецыі гэта называлася «ўзвесці» альбо «скінуць» караля з каменя Мура [28, с. 426]. Такім чынам, асноўная свабодная частка насельніцтва магла вельмі істотна ўплываць на палітычнае жыццѐ краіны, у пэўныя моманты надзяляючы, або пазбаўляючы вярхоўнага кіраўніка ўлады.

Калі параўноўваць працэдуру ўзвядзення і прыняцце ўлады конунгаў у Скандынавіі і князѐу ў Старажытнай Русі, існуюць і некаторыя адрозненні паміж гэтымі рэгіѐнамі. У Скандынавіі на раннем этапе станаўлення дзяржаўнасці і ў паследуючыя стагоддзі працэдура ўзыходжання ўладара на трон выглядала, як клятва конунга на тынге, у захаванні старажытных законаў і справядлівасці перад усім свабодным грамадствам акругі. Пасля гэтага народ выказваў сваѐ адабрэнне, і конунг атрымоўваў уладу. У гэтым выпадку можна казаць, што роля тынга і публічнага адабрэння новага ўладара насельніцтвам была адметнай асаблівасцю скандынаўскага рэгіѐна на працягу ўсяго перыядцу ранняга і сталага сярэднявечча (ІХ–ХІІІ стст.). Як адзначае Аделаіда Сванідзе: «працэдуру абвяшчэння і зацьверджання на тынге не мог абыйсці не адзін прэтэндэнт на трон» [28, с. 526].

Звесткі старажытнарускай гісторыі акрамя Ноўгарада не даюць падобнай інфармацыі. Улада князя ў Старажытнай Русі шмат у чым залежыла ад паспольства, але ўкняжэнне ўладара і сама працэдура набыцця вярхоўнай улады былі звязаныя не толькі з дзейнасцю веча, але і вельмі часта з асаблівасцямі княжацкай спадчыны, альбо дамоўленасцю паміж князямі.

Акрамя гэтага, у Старажытнай Русі, у адрозненні ад скандынаўскіх краін, манаполія на ўладу належала агульнаму роду Рурыкавічаў, у тым ліку адгалінаванням гэтага роду над пэўнымі землямі (як напрыклад у Полацкай зямлі). У Скандынавіі паняцця «агульнага роду конунгаў» не існавала. Барацьба за ўладу вялася паміж прадстаўнікамі асобных радоў, як мясцовых, так і замежных. Так, на нарвежскі прастол у залежнасці ад палітычных абставін маглі прэтэндаваць дацкія каралі, і наадварот. Вярхоўным конунгам пры падтрымцы ўплывовай знаці і магутных бондаў мог стаць ярл невялікай тэрыторыі (племянны правадыр), што для замель Старажытнай Русі было немагчыма (на ўсходнеславянскіх землях племянныя княжэнні былі фактычна ліквідаваны да канца Х ст.).

Але пры пэўных адрозненнях у працэдуры ўзыходжання ўладара на прастол і асаблівасцях кіраваня, князь ў Старажытнай Русі, як і конунг у скандынаўскіх краінах, быў павінен здзяйсняць сваі галоўныя функцыі, якія выкрысталізаваліся яшчэ ў ранейшыя родаплемянныя часы: знешняя абарона (ваенная функцыя) і падтрыманне ўнутранага парадку (судовая функцыя). У адказ грамада прызнавала за князем яго статус агульнага кіраўніка. Гэта прызнанне адлюстравалася ў рэгулярным матэрыяльным падтрыманні князя. Выплата даніны князю пад час палюддзя (ці вейцлы ў Нарвегіі), такім чынам, выглядала, як легітымнае прызнанне яго ўлады.

img
Кюна Лагерта під час традиційних сакральних дійств (жертвопринесення і т д). Кадр з іст. серіалу “Вікінги”

Князь у дахрысціянскі перяд Старажытнай Русі і конунг у Скандынавіі – не глава дзяржавы ў сучасным разуменні, а правадыр народа, глава дружыны, які звязаны з ѐй сувязямі сяброўства і асабістай службы [9, с. 103].

Паміж уладаром і народам яшчэ няма прамежкавага звяна ў выглядзе разгалінаванага апарату кіравання, таму асабліва важна, што князь здзяйсняў судовую справу ўласна падчас палюддзя і непасрэдна кантактаваў з падуладным яму насельніцтвам.

Пры вырашэнні значных грамадскіх спраў князь павінен валодаць пэўнымі якасцямі і выконваць пэўныя функцыі, каб атрымаць грамадскае прызнанне. Таксама ўсеагульнаму прызнанню дахрысціянскага ўладара спрыяе выканане ім усталяваных архаічных нормаў і правіл паводзін.

Адказнасць за парушэнне агульных норм права. Вельмі важным у разуменні ўзаемаадносін паміж уладаром і грамадствам з’яўляецца тое, што насельніцтва ўспрымае князя ці конунга, як законнага ўладара, пакуль ѐн прытрымліваецца даўніны, не замахваецца на радавыя законы і здаўна ўсталяваныя звычаі. Князь у грамадстве з’яўляецца неабходым сацыяльным элементам непасрэдна як захоўнік традыцыйнага парадку і ўсталяваных норм.

Парушэнне прынятых грамадствам норм або невыкананне князем сваіх прамых абавязкаў паводле архаічнага права магло прывесці да дэлегітымізацыі ўлады і пазбаўленне яго ўладных функцый. У некаторых выпадках парушэнне князем усталяваных правіл паводзін і звычаяў магло прывесці і да яго фізічнага знішчэння, як гэта адбылося з кіеўскім князем Ігарам у 945 г. [22, с. 39].

Паведамленне пра забойства князя Ігара драўлянамі ў 945 г., падцьверджанае візантыйскім гісторыкам Львом Дыяканам (X ст.) карыснае тым, што ў ім адлюстроўваюцца нормы старажытнаславянскай правасвядомасці, якія праявіліся ў канфлікце паміж нараджаемай дзяржавай (князем і дружынай) і родаплеменным калектывам (драўлянамі). Згодна з паведамленнем «Аповесці аб мінулых часах», Ігар пад час палюддзя аб’язджаючы землі драўлян, спагнаў з іх даніны нашмат больш зычайнага:

«Иде в Дерева в дань. И прымышляше къ первои дани и насиляше имъ и мужи его…. Пусти дружину свою домови съ маломъ же дружины возъвратися желая больше именья» [22, с. 39]. Прадстаўнікі драўлян выказалі князю справядлівае незадавальненне: «Аще ся въвадить волкъ в овце, то выносить все стадо. Аще не оубьють его. Тако и се, аще не оубиемъ, то все ны погубить. И послаше к нему глаголяще: «Почто идеши опять, поималъ еси всю дань» [22, с. 39].

Але Ігар, незважаючы на законныя папрокі драўлян, меў намер працягнуць збор даніны. У выніку ѐн быў забіты і пахаваны з павагай. [22, с. 39].

Дадзены канфлікт, у выніку якога князь, як вярхоўны ўладар, быў забіты падуладным насельніцтвам па прычыне невыканання ўсталяваных норм права, яскрава адлюстроўвае агульныя прынцыпы родапляменнай правасвядомасці. Ігар не выконваў свае абавязкі ўладара – не прытрымліваўся справядлівасці ў зборы даніны. Паказальна, што летапісец укладвае ў вусны драўлян адносна Ігара фразу: «яко волкъ, въсхыщая и грабя». То бок Ігар у вачах драўлян з’яўляецца «ваўком», які з сабой нясе разбурэнне і смерць [11, с. 146]. Пры гэтым, драўляне з пункту гледжання тардыцыйнай правасвядомасці мелі права абараняцца, і забойства няўдачлівых ваяроў – «ваўкоў» падчас няўдала праведзенага імі «рэйду» не накладала на забойцаў ніякай віны [33, с. 53]. Таксама паказальна, што пасля забойства драўляне з пашанаю аднесліся да князя: «И погребен бысть Игорь. И есть могила его оу Искоръстеня града в Деревехъ и до сего дне» [22, с. 39]. У дадзеным выпадку адлюстроўваецца стаўленне да Ігара менавіта як да ўладара, постаць якога негледзячы на яго ўчынкі захоўвае арэол сакральнасці.

Падобныя рысы родапляменнай правасвядомасці захаваліся ў паведамленнях «Сагі аб Магнусе Добрым» (ХІІІ стст.). У творы распавядаецца пра нарвежскага караля Магнуса, сына Олафа Святога (1015–1028). Згодна са звесткамі крыніцы, Магнус прыбыў у Нарвегію з Русі з намерам атрымаць бацькоўскую спадчыну. Хутка набраўшы папулярнасць у бондаў, Магнус з дапамогай сабранага апалчэння выгнаў з Нарвегіі дацкага конунга Свейна. Аднак у хуткім часе Магнус стаў губляць прыхільнасць насельніцтва. Пасля таго, як ѐн быў абраны конунгам ва ўсіх абласцях Нарвегіі, ѐн пачаў помсціць некаторым бондам, якія змагаліся супраць яго бацькі. У выніку бонды пачалі выказваць незадаволенасць Магнусам і гаварыць паміж сабой:

«Што задумаў гэты конунг, парушаючы нашы законы, якія ўсталяваў конунг Хакан Добры? Як бы не здарылася з ім таго ж, што адбылося з яго бацькам і з іншымі ўладарамі, якіх мы пазбавілі жыцця, калі нам надакучылі іх несправядлівасці і беззаконня» [14].

Параўноўваючы два гэтых эпізода з раннесярэднявечнай гісторыі Нарвегіі і Русі, можна вылучыць агульныя моманты адносіна забойства (або магчымага забойства) ўладара. «Легітымізацыя забойства» ўладара, то бок права насельніцтва выкарыстаць «выключныя меры» наступала тады, калі ўладар парушаў звычаі і права падуладнага насельніцтва. У гэтых выпадках, пазбаўленне князя ці конунга жыцця, лічылася абсалютна законным і справядлівым.

Magnus_den_Gode
Магнус І Добрий

Уладар – гарант бяспекі грамадства. У старжытнарускім грамадстве ХІ–ХІІ ст. асноўнай функцыяй княжацкай улады, з’яўлялася абарона княства і галоўнага горада зямлі ад знейняй пагрозы [33; 3]. Дзеянні князя, накіраваныя на захаванне бяспекі падуладнай тэрыторыі, бяруць свой пачатак у родаплемянныя часы, калі інстытут публічнай улады толькі пачынаў зараджацца. У эпоху VII–IX стст., якая характарызуецца пастаяннымі межплемяннымі і міжрадавымі сутыкненнямі, рабаваннямі паселішчаў, уводамі жыхароў у палон, нападамі інапляменнікаў, роля князя і дружыны, як агульнага лідара і кіраўніка грамадства палягала менавіта ў абароне і захаванасці цэласнасці і нармальнай жыццядзейнасці грамадства. З самага пачатку станаўлення княжацкай улады, фігура князя – гэта перш за ўсѐ асоба ваеначальніка, правадыра дружыны. Гэтыя функцыі, звязаныя з ваеннай дзейнасцю, і абавязкі вярхоўнага кіраўніка з’яўляцца гарантам абароны ад знешняй пагрозы, знайшлі сваѐ адлюстраванне і ў пазнейшыя часы, а менавіта ХІ–ХІІІ стст. У гэты перыяд, паводле дадзеных летапісаў, функцыі ваеннай дзейнасці непасрэдна адлюстроўваліся на легітымнасці княжацкай улады.

Пра пазбаўленне князя ўлады ў выніку невыканання ім ваенных абавязкаў сведчаць падзеі 1068 г., калі пасля паразы кааліцыі Ізяслава, Святаслава і Усевалада ад полаўцаў на рацэ Альце (1068), кіеўляне запатрабавалі ад князя коней і зброі, каб працягваць барацьбу. Ізяслаў не выканаў патрабаванні кіеўлян. У выніку ѐн вымушаны быў пакінуць Кіеў [22, с. 120–121]. Па сутнасці, ѐн не выканаў свой асноўны абавязак – абаранаваць горад і насельніцтва ад ворагаў – і адмовіўся далей працягваць барацьбу. Гэта падзея пазбавіла яго легітымнасці ў вачах грамадства і выклікала гнеў кіеўлян, і далейшае рабаванне маѐмасці княжацкага ваяводы і самаго князя пасля яго выгнання: «Дворъ жь княжь разграбиша бещисленое множьство злата и сребра, кунами и белью.» [22, с. 120]. У сваю чаргу падобны выпадак дэлегітымізацыі ўлады адбыўся з полацкім князем Усяславам Брачыславічам, пад Белгарадам у 1069 г. Князь уночы збег з поля боя, чым аброк на паразу войска кіеўлян, якое ѐн узначальваў [22, с. 121–122].

Разглядаючы ў дадзеных выпадках ваенную функцыю князя ў якасці адной з галоўных, варта прывесці заўвагі І. Фраянава, які адзначаў, што ў Старажытнай Русі існаваў погляд на князя, як на правадыра – воіна, які вядзе ў бой сваѐ войска [33, с. 27]. Князь, як кіраўнік вайсковай арганізацыі, мог выконваць сакральную ролю, па прычыне свайго малалетства не валодаючы пэўнымі вайсковымі і фізічнымі якасцямі. Але гэтая роля палягала ў абавязковай прысутнасці ўладара на полі бою. Яскравым прыкладам такіх уяўленняў з’яўляецца паведамленне пра князя Святаслава Ігаравіча, змешчанае ў летапісе пад 6454 (946) г. Кап’ѐ, якое кідае малалетні князь, стала своеасаблівым сігналам да пачатку бітвы:

«рече Свенельдъ и Асмолодъ: князь уже почалъ – потягнете дружина по князе! И победиша древляны» [22, с. 41].

Такім чынам, паводле аналізу матэрыялаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Старажытнай Русі і Скандынавіі ІХ–ХІІ стст., уладар, захоўваючы значны арэол сакральнасці, тым не меньш не з’яўляўся «недатыкальнай асобай». «Акрамя функцый кіравання, ад князя грамадства чакала містычнага заступніцтва, якое ѐн мог забяспечыць ужо ў сілу адной толькі прыроды княжацкай улады» [10, с. 167]. Князя, не адпавядаючага дадзеным грамадскім спадзяванням, чакала пакаранне.

9458262
Князь Святослав (945-972)

Пакаранне князя. З гісторыі старажытнарускіх зямель звяртаюць на сябе ўвагу дзеянні, звязаныя з пазбаўленнем князя ўлады, яго забойствам і рабаўніцтвам яго маѐмасці. Пра падобныя падзеі гавораць паведамленні пра рабунак княжага двара пасля забойства Андрэя Багалюбскага 6683 (1175) г.:

«Горожане же Боголюбьци разграбиша домъ княжъ и много зла створися въ волости его: посадниковъ и тивуновъ домы пограбиша, а самехъ и детскихе его и мечникы избиша, а домы ихъ пограбиша» [22, с. 225]. У 6621 (1113) г. пасля смерці Святаполка Ізяславіча (1093–1113): «Кияни же разъграбиша дворъ Путятинъ тысячького идоша на Жиды и разграбиша я и послашася паки Кияне к Володимеру глюще поиди княже Киеву аще ли не поидеши то веси яко много зло оудвигнеться то ти не Путятинъ дворъ ни соцькихъ но и Жиды грабити и паки ти поидуть на ятровь твою и на бояры и на манастыри и будеши советъ имелъ княже иже ти манастыри разъграбять. се же слышавъ Володимеръ поиде в Киевъ» [21, с. 191].

Відавочна, што дзеянні гараджан падчас адсутнасці ў горадзе князя, вызначаюць час бяспраўя. У гэтай сувязі дзеянні насельніцтва, якія мелі месца пасля смерці Усевалада Яраславіча (1092), смерці Святаполка Ізяславіча (1113), забойства Андрэя Багалюбскага (1174), могуць разглядацца як пэўная мяжа, якая аддзяляе сістэму агульных грамадскіх каштоўнасцей ад бязмежжа і смуты. Адсутнасць улады і звязанай з ѐй упарадкаванасці, дазваляе не выконваць агульныя палажэнні і нормы, прынятыя ў грамадстве. Паведамленні, якія гавораць пра час бязуладдзя, маркіруюць тым самым перыяд смутку, хаосу і варажнечы, што зноў такі пэўным чынам збліжае гэтыя падзеі з сітуацыяй, якая склалася напярэдадні запрашэння варагаў: «и не бе в нихъ правды и въста родъ на родъ и быша в них усобице и воевати почаша сами на ся» [22, с. 14].

Пры разглядзе дадзеных сітуацый, цікавай выглядае думка А. Гурэвіча пра спалучэнне часу з жыццѐм і дзейнасцю ўладара. Даследуючы падзеі гісторыі еўрапейскага сярэднявечча, звязаныя з жорсткімі дзеяннямі насельніцтва (гвалтам, рабункам), якія адбываліся пасля смерці манарха, і суправаджаліся ганьбаю яго мѐртвага цела, гісторык робіць выснову аб існаванні ўпарадкаванага калектыўнага часу толькі тады, калі існуе і кіруе асоба манарха. Смерць кіраўніка грамадства, параджае адчуванні заканчэння пэўнага прамежку часу. У перыяд адсутнасці ўладара не існуе і часу як формы быцця, наступае перыяд усеагульнага разладу:

«Са смерцю манарха, харызматычнай велічыні, абрываўся працяг часу, бо час жыцця соцыўма ўвасабляўся ў асобе ўладара і адпаведна абрываўся з яго смерцю» [8, с. 235].

А. Гурэвіч таксама прыводзіць даволі паказальныя прыклады з гісторыі раннесярэднявечнай Скандынавіі. Думка аб непасрэднай сувязі паміж конунгам і ходам часу адлюстроўваецца на думку даследчыка ў паведамленнях аб жыцці і смерці конунгаў з твора Сноры Стурласана «Кола Зямное» (ХІІІ стст.) [8]. З вывадамі А. Гурэвіча пагаджаецца кіеўскі гісторык Уладзімір Рычка, пераносячы падобныя ўяўленні аб сувязі манарха і калектыўнага часу на старажытнарускую глебу [24, с. 160].

З меркаваннямі кіеўскага даследчыка можна пагадзіцца, калі не ўлічваць тыя паведамленні, дзе напрамую фіксуецца прысутнасць князя у горадзе пад час рабаўнічых і разбуральных дзеянняў гараджан. Так, некаторыя паведамленні (1068, 1146, 1158, 1161 гг.) адзначаюць факт наяўнасці ўладара ў горадзе, і ў «класічным» выглядзе не адпавядаюць тым падзеям, якія разглядае А. Гурэвіч, аналізуючы эпізоды з гісторыі Еўрапейскага сярэднявечча.

Пад час народных хваляванняў у Кіеве 1068 г., разграбленне княжага двара адбылася пасля непасрэднага абвяшчэння новым князем Усяслава Брачыславіча (1068–1069): «Людье же высекоше Всеслава ис поруба въ 15 день семтября и прославиша среде двора княжа. Дворъ жь княж разграбиша…» [22, с. 120]. У 1146 г. пасля таго, як князь Ігар Ольгавіч быў пасаджаны кіеўлянамі ў поруб, яго маѐмасць «розъграбиша Кияне съ Изяславомъ дроужины Игоревы, и Всеволоже, и села, и скоты; взяша именья много в домехъ и в монастырехъ» [21, с. 232]. Праз год Ігар быў забіты пры фактычнай маўчалівай згодзе кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча (1146–1149; 1151–1154), які знаходзіўся на той момант у горадзе [21, с. 234]. Наўгародскія падзеі 1161 г. паказваюць жорсткія дзеянні супраць князя пры яго фізічнай прысутнасці ў горадзе. Паўстаўшыя наўгародцы: «емше князя запроша в истопке, а княгиню послаша в монастырь, а дружину его исковаша, а товаръ его разъграбиша и дружины его» [31, с. 175].

Незадаволенасць насельніцтва палітыкай князя адлюстравалась на падзеях полацкай гісторы. У 1159 г. палачане, незадаволеныя князем Глебам Расціславічам, запрасілі на полацкі стол Рагвалода Барысавіча. Выгнанне Глеба таксама суправаджалася рабаваннем яго маѐмасці:

«Глеба Ростиславича выгнаша и дворъ его разграбиша горожане и дружину его. И приде Глебъ къ отцю и мятежь бысь великъ в городе въ Полочанахъ» [21, с. 339].

За гэтым жа годам аўтар летапісу распявадае пра падзеі васьмігадовай даўніны, таксама звязаныя з пазбаўленнем князя маѐмасці. У 1151 г. жыхары Полацка выгналі Рагвалода Барысавіча і запрасілі Глеба. Ужо 1159 г. палачане каюцца перад Рагвалодам і запрашаюць яго назад: «Княже нашъ [Рагвалод Барысавіч – Ю. К.]. Съгрешили есмь к Богу и к тобе. Оже въстахомъ на тя без вины и жизнь [маѐмасць – Ю. К.] всю разазграбихомъ и твоея дружины, а самого емше выдахом тя Глебовичем на великую муку…» [21, с. 340].

Дадзеныя нешматлікія прыклады са старажытнарускай гісторыі, гавораць аб т.зв. «разбойных» дзеяннях гараджан, то бок рабаванні княжацкай маѐмасці і, як у выпадку 1147 г., забойства былога князя Ігара Ольгавіча пры фактычнай наяўнасці пад час гэтых дзеянняў князя ў горадзе. Паказальна, што рабункі 1068 г. адбываліся пры легітымным князе (якім на той момант з’яўляўся Усяслаў Брачыславіч), магчыма пры яго падтрымцы і пад яго кіраўніцтвам. Таксама цікава, што пагромы княжага двара Ігара ў 1146 г. непасрэдна здзейсняліся новым князем Ізяславам Мсціславічам. Забойства Ігара ў 1147 г. таксама адбывалася пры маўчалівай згодзе, і, хутчэй за ўсѐ, пры непасрэдным падбухторванні таго ж Ізяслава. У дадзеным выпадку

князь – гэта асоба, якая з’яўляецца выканаўцай агульных прававых палажэнняў і звычаяў, якія прыняты ў грамадстве і моцна захаваныя ў калектыўнай свядомасці. У гэтай сувязі народныя расправы ў Старажытнай Русі (калі яны не адносяцца да князя) патрабуюць пэўнай легітымізацыі з боку княжацкай улады, а ў шэрагу выпадкаў прамога яго ўдзелу.

Такім чынам, працэдуру рабавання маѐмасці, гвалта і, у некаторых выпадках, забойства князя, паводле павярхоўнага аналіза старажытнарускіх наратыўных крыніц нельга разглядаць выключна ў рэчышчы эсхаталагічных уяўленняў насельніцтва аб заканчэнні часу. Жорсткія дзеянні гараджан выглядаюць хутчэй, як легітымнае пакаранне князя за правапарушэнні, або невыкананне ім сваіх непасрэдных абавязкаў.

Гэта падмацоўваюць падзеі з полацкай гісторыі 1151 і 1159 гг. Спецыялісты па гісторыі старжытнарускага права ХІХ ст. звярталі асобную ўвагу на такое пакаранне, як «поток и разграбление», якое ў выпадку цяжкіх злачынстваў прадугледжвала пазбаўленне вінаватага прававой суб’ектыўнасці і выгнанне яго за межы горада. Відавочна, што гэта выгнанне часцей за ўсѐ суправаджалася рабаваннем і знічтажэннем яго маѐмасці [2, с. 387–389]. У цікавым артыкуле, прысвечаным вечавым расправам у дамангольскай Русі, расійскі даследчык Павел Лукін паказвае на абгрунтаванне легітымнасці вечавых хваляванняў. Прыводзячы ў якасці прыкладу падзеі ў Полацку 1159 г. і выгнанне князя Расціслава Глебавіча, ѐн мае рацыю, калі сцвярджае: «па–першае, акцыя палачан мела патрэбу ў, хай і фармальным, але прававым абгрунтаванні [неабходна было прад’яўленне князю віны], а па–другое, у іх не ўзнікала сумневы, што яны валодалі менавіта правам падвяргаць князя пакаранню «за віну» [16, с. 143].

1488630775_421958_13_b00000695
Мініатюра до повстання смердів в Києві (1113 р.)

Акрамя пакарання «потоком и разграблением», якое было даволі распаўсюджанай з’явай не толькі ва ўсходніх славян, але і ў іншых народаў, у старажытнарускіх гарадах у выпадку парушэння князем агульных прававых норм, або невыканання ім сваіх функцый, яго маглі выдаліць з горада – пазбавіць улады і запрасіць іншага князя. Найбольш яскрава дадзеныя падзеі знаходзяць сваѐ адлюстраванне ў наўгародскай і полацкай гісторыі. Так, паводле аналізу агульнага зместу паведамленняў усходнеславянскіх крыніц, часавы кантыніум зададзены не смерцю князя, а спадкаемнасцю княжацкай ўлады і яе наяўнасцю як такавой. Важна звярнуць увагу на панаванне княжацкай улады ў дінастычным кантэксце. Менавіта княжацкая дынастыя і наяўнасць княжацкай улады, вызначае стабільны ход часу, як формы быцця. Асоба канязя, як галоўнага прадстаўніка ўсѐй зямлі, грамадскага лідэра, гаранта дабрабыту і бяспекі княства павінна быць у любым выпадку. Без князя, тэрыторыя і насельніцтва не можа існаваць і развівацца, як паўнавартаснае грамадства.

Такім чынам, аналізуючы паведамленні старажытнарускіх летапісных крыніц і скандынаўскага наратыву прадстаўленага сагамі, варта адзначыць, што паводле ўяўленняў насельніцтва, князь з’яўляецца ўзорам для грамадтва і ўвасабляе пэўны ідэал. Ён з’яўляўся пасрэднікам паміж калектывам і вышэйшымі сіламі, і ў гэтай сувязі быў першай адказнай асобай за дабрабыт і ўраджай у грамадстве. У дадзеным выпадку пасада князя сакралізуецца, і яго рэлігійныя функцыі, якія прадугледжваюць сувязі з багамі і гарантыю дабрабыта краіны, пэўным чынам адлюстроўваюцца на яго легітымнасці. Як толькі ў краіне наступае голад, або іншыя бедствы, выкліканыя неўраджаем, насельніцтва пазбаўляе князя ўлады, як асобу, якая не справілася з адзначынымі абавязкамі і не забяспечыла нармальнае развіццѐ соцыуму.

Адказнасць за дабрабыт і стабільнае развіцце супольнасці абумовіла сакралізацыю вобраза ўладара, як пасрэдніка паміж асноўнай масай насельніцтва і вышэйшымі сіламі. Вобраз князя – гэта статус грамадскага лідара, які павінен адпавядаць уяўленням і жаданням насельніцтва, падтрымліваць развіццѐ соцыуму без збояў і катаклізмаў. У гэтым сэнсе сакралізуецца не пэўная асоба таго ці іншага ўладара, а менавіта яго ідэальны вобраз як гаранта міра, дабрабыта і бяспекі.

Паспяховасць асобнага князя, як ўладара, такім чынам, напрамую залежыць ад здольнасці падтрымання сацыяльных абавязкаў, норм паводзін і абумоўленасці, якая зададзена грамадскай свядомасцю ў дачыненні да яго. Той князь, які ўдала выкарыстаў асабістыя здольнасці ў рэчышчы аб’ектыўнай зададзенасці, здольны да працяглага і паспяховага княжэння. У сваю чаргу дзеянні князя, якія не адпавядаюць грамадскай зададзенасці, або дзеянні, звязаныя з парушэннем усталяваных і замацаваных у свядомасці прававых норм, могуць выклікаць грамадскае абурэнне і прымяненне да яго асобы жорсткіх мер пакарання, што можа адлюстравацца як у яго фізічным знішэнні, так і ў пазбаўленні князя ўлады, яго выгнанні з горада. Прастора для дзейнасці князя, як сакральнай асобай і прадстаўніка вышэйшых сіл, напрамую залежыць ад агульных палажэнняў захаваных у грамадскай свядомасці і абумоўлена ѐй.

Экстрымальныя ўмовы (неўраджаі, эпідэміі, або знешняя небяспека) раскрываюць здольнасць князя, як лідара. Калі князь годна спраўляецца са сваімі абавязкамі і адпавядае калектыўным уяўленням аб ідэяльным вобразе ўладара, ѐн захоўвае сваю ўладу. Калі князь не адпавядае прынцыпам грамадскага кіравання, ѐн пазбаўляецца ўлады, тым не меньш не пазбаўляючыся сакральнай зададзенасці ад вышэйшых сіл (грамадскай свядомасці).


«ДВОРЪ ЖЬ КНЯЖЬ РАЗГРАБИША…»: ОБОВ’ЯЗКИ ПРАВИТЕЛЯ ПЕРЕД СУСПІЛЬСТВОМ І ЙОГО ВІДПОВІДАЛЬНІСТЬ ЗА ЇХ ПОРУШЕННЯ (ЗА МАТЕРІАЛАМИ КИЇВСЬКОЇ РУСІ ТА СКАНДИНАВІЇ).

Юрій КЕЖА

Полоцький державний університет (Республіка Білорусь)

У статті на основі зіставлення східнослов’янських і скандинавських наративних джерел розглянуто суспільні уявлення про роль, місце і функції правителя. Проаналізовано повноваження князя як верховного представника держави, гаранта суспільної стабільності і зовнішньої безпеки. Зроблено висновок про аксіологічне значення збереження та функціонування правових норм, а також громадської відповідальності правителя за їх порушення.

Ключові слова: Київська Русь, Скандинавія епохи вікінгів, княжа влада, сакралізація влади, віче.


«ДВОРЪ ЖЬ КНЯЖЬ РАЗГРАБИША…»: ОБЯЗАННОСТИ ПРАВИТЕЛЯ ПЕРЕД ОБЩЕСТВОМ И ЕГО ОТВЕТСТВЕННОСТЬ ЗА ИХ НАРУШЕНИЕ (ПО МАТЕРИАЛАМ ДРЕВНЕЙ РУСИ И СКАНДИНАВИИ).

Юрий КЕЖА

Полоцкий государственный университет (Республика Беларусь)

В статье на основе сопоставления восточнославянских и скандинавских нарративных источников рассматриваются общественные представления о роли, месте и функциях правителя. Анализируются полномочия князя как верховного представителя земли, гаранта общественной стабильности и внешней безопасности. Делается вывод об аксиологическом значении сохранности и функционирования правовых норм, а также общественной ответственности правителя за их нарушение.

Ключевые слова: Древняя Русь, Скандинавия эпохи викингов, княжеская власть, сакрализация власти, вече.


DUTIES OF THE RULER TO THE SOCIETY AND RESPONSIBILITY FOR VIOLATING THEM (BASED ON THE ANCIENT RUS AND SCANDINAVIA).

Jurij KEZHA

Polotsk State University (Republic of Belarus)

On the basis of comparison of the Eastern Slavic and Scandinavian narrative sources are considered public understanding of the role, place and functions of the ruler. Analyzed the powers of the prince as the supreme representative of the earth, the guarantor of social stability and external security. The conclusion of the axiological value preservation and functioning of the rule of law and public accountability of the ruler for their violation.

Keywords: Ancient Rus, Scandinavia of the Viking age, princely power, sacralization of Power, veche.


Спіс крыніц і літаратуры

1. М. Блок, Короли-чудотворцы: Очерк представлений о сверхъестественном характере королевской власти, распространѐнных преимущественно во Франции и в Англии, Москва 1998, 712 с.

2. М. Владимирский-Буданов, Обзор истории русского права, Москва 2007, 800 с.

3. Гісторыя Беларусі, ред. М. Касцюк, Мінск 2000, Т. 1, 351 с.

4. А. Груша, Credo quia veru: аб прычыне адсутнасці пісьменнасці ў варварскім грамадстве (метадалагічны аспект), «Беларускі гістарычны часопіс» 2009, № 2, с. 3–14.

5. М. Грынблат, Легенды і паданні, Мінск 2005, 552 с.

6. А. Гуревич, Избранные труды. Древние германцы. Викинги, Санкт-Петербург 2007, 352 с.

7. А. Гуревич, История и сага, Москва 1972, 202 с.

8. А. Гуревич, «Час вывихнулся»: поругание умершего правителя, «Одиссей: Человек в истории» 2003, с. 230–245.

9. И. Данилевский, Древняя Русь глазами современников и потомков (ІХ–ХІІ вв.), Москва 1998, 399 с.

10. В. Долгов, Быт и нравы Древней Руси, Москва 2007, 512 с.

Записки Львівського медієвістичного клубу. Випуск № 2.

56

11. Ю. Кежа, Сувязь вобраза полацкага князя Усяслава Брачыславіча і дружыны з зааморфным светам ва ўсходнеславянскай пісьмовай і быліннай традыцыі, «Научные труды республиканского института высшей школы» 2013, Вып. 13, с. 144–151.

12. Сага об Инглингах, [в:] Круг земной., пер. М. Стеблин-Каменского, Москва 1980, c. 11–37.

13. Сага об Олафе Святом, [в:] Круг земной, пер. Ю. Кузьменко, Москва 1980. с. 167–178.

14. Сага о Магнусе Добром, [в:] Круг земной, пер. А. Гуревич, Москва 1980, с. 378–401.

15. Сага о Хальвдане Чѐрном, [в:] Круг земной, пер. М. Стеблин-Каменского, Москва 1980, с. 38–42.

16. П. Лукин, Вечевые расправы в домонгольской Руси, «Восточная Европа в древности и средневековье. ХІХ Чтения памяти члена–корреспондента АН СССР Владимира Терентьевича Пашуто» 2007, с. 141–148.

17. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов, ред. А. Насонова, Москва 1950, 576 с.

18. Я. Новікаў, Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца ХІІ ст.), Мінск 2007, т. 1, 208 с.

19. Песнь о Риге (Rígsþula), пер. А. Корсуна, Москва 1975, с. 336–340.

20. В. Петрухин, Русь в ІХ–Х веках. От призвания варягов до выбора веры, Москва 2013, 464 с.

21. Полное собрание русских летописей, ред. А. Шахматов, Санкт-Петербург 1908, т. 2, 638 с.

22. Полное собрание русских летописей, ред. И. Карский, Ленинград 1926–1928, т. 1, 379 с.

23. Полное собрание русских летописей, ред. С. Платонов, Санкт-Петербург 1904, т. 13, 308 с.

24. В. Ричка, «Вся королівська рать» (Влада Київської Русі), Київ 2009, 180 с. 25. Б. Рыбаков, Пѐтр Бориславич. Поиск автора «Слова о полку Игореве», Москва 1991, 288 с.

26. Сага о Ньяле (Njáls saga), пер. С. Канцельсона, Москва 1956, 125 с.

Записки Львівського медієвістичного клубу. Випуск № 2.

57

27. М. Cамонова, Рогьволодъ–Ragnvaldr: к вопросу о возможной идентификации, «Полацк у гісторыі і культуры Еўропы. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі» 2012, с. 73–78.

28. А. Сванидзе, Викинги – люди саги: жизнь и нравы, Москва 2014, 800 с.

29. В. Татищев, История Российская, Москва 2006, 736 с.

30. С. Токарев, Ранние формы религии, Москва 1990, 668 с.

31. П. Толочко, Власть в Древней Руси Х–ХІІІ века, Санкт-Петербург 2011, 200 с. 32. И. Фроянов, Древняя Русь IX–XIII веков. Народные движения. Княжеская и вечевая власть, Москва 2012, 315 с.

33. И. Фроянов, Начала русской истории, Москва 2001, 975 с.


Із зауваженнями, пропозиціямии чи запитаннями просимо звертатись до – Владислав Кіорсак

e-mail – Vlad.kiorsak@gmail.com

Редактор – Ірина Гіщинська

А також, у Facebook –

Львівський медієвістичний клуб

Залишити коментар